Як рабіць рэкламу, за якую не будзе сорамна

Dzigital - A podcast by Anastasija Piliuhina & Dziana Liashkievich

Categories:

Размаўляем, як рабіць добрую рэкламу, разбіраем крутыя і не вельмі кейсы ды параўноўваем працу ў тэлекраме і рэкламным агенцтве. У гасцях dzigital-падкаста - Лера Максімчук. Лера працуе капірайтаркай у адным з мінскіх рэкламных агенцтваў і вядзе Telegram-канал Ragemachine. 🎧Змест 00:49 Як Лера працавала капірайтаркай ў тэлекраме 02:30 Чым адрозніваецца праца ў тэлекраме і рэкламнай агенцыі 07:40 Як рабіць рэкламу, за якую не будзе сорамна 13:05 Чаму акаунты харчовай соды ды энтэрасгеля ў сацсетках - крутыя 19:30 Як шрыфт можа дапамагчы дзецям 22:00 Позняе, але цікавае меркаванне пра нашумелае адкрыццё H&M у Мінску ды скандал з Mark Formelle Усе выпускі падкастаў слухайце ў SoundCloud, Mixcloud, Apple Podcasts ды Google Podcasts. 🎇Вокладка @etosoda via Instagram 🎤Пра падкаст-каманду Дзіяна Ляшкевіч – сузаснавальніца адукацыйнага праекта Dzigital і менеджерка сацыяльных сетак Цэнтра новых ідэй. Наста Пілюгіна – медыякансультантка і сузаснавальніца Dzigital.